БЫВАЙ, СЕЗОН! х Concetto Di Casa

БЫВАЙ, СЕЗОН! х Concetto Di Casa

27 і 28 лютага ў прасторы салона інтэр’еру Concetto Di Casa (Янкі Купалы, 19) адбудзецца поп-ап праект беларускіх дызайнераў ды фатографаў, чые працы ўяўляюць сабой сімбіёз мастацтва ды моды


 

Кожны з аўтараў транслюе сваю гісторыю, з вялікай увагай стаўлючыся да гарманізацыі формы і зместу. Гісторыі розныя стылістычна, але аб’яднаныя імкненнем да чыстай эстэтыкі і высокай якасцю. Аўтары кансалідуюцца на пярэдадні вясны, каб падзяліцца прыгажосцю ды энергіяй сутварэння.

На мерапрыемстве будуць прадстаўленыя беларускія брэнды вопраткі і аксэсуараў Hanna Harlenka, Masha Maroz, Samoschenko, Sol’voda, Werhal (саюз маладых мастакоў-мадэльераў, выпускнікоў Акадэміі мастацтваў, былых студэнтаў Вольгі Самошчанка і Машы Мароз), ды працы фатографак Кацярыны Шумак ды Тані Кежа.

Госці поп-апу змогуць стаць ўладальнікамі ўнікальных дызайнерскіх рэчаў, спецыяльна створаных для мерапрыемства, і атрымаюць рэдкі шанец паглядзець ужывую і набыць у свае калекцыі мастацтва аформленыя здымкі.

Рэжым працы: апошнія выходныя лютага з 12.00 да 20.00;

Экспазіцыя фатаграфій будзе ўпрыгожваць прастору салона да канца сакавіка.

Бывай, зіма!
_______________________

Тэкст i фота: прэс-цэнтр выставы

 

Нам важно ваше мнение
+1
0
+1
0
+1
0
+1
0
+1
0
+1
0
+1
0

Подписывайтесь и получайте первыми наши новости

Нажимая на кнопку вы даете согласие на обработку персональных данных

Смотрите также