Абвешчаны доўгі спіс прэміі Гедройца

Абвешчаны доўгі спіс прэміі Гедройца

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ўвосень


 

Журы Прэміі Гедройца вызначыла доўгі спіс. У яго ўвайшлі 12 кніг:

Андрэй Адамовіч. Песня пра Цімура. Янушкевіч, Мінск, 2019.
Вольга Гапеева. Кэмэл-Трэвэл. Галіяфы, Мінск, 2019.
Адам Глобус. Рысы. Логвінаў, Вільня, 2019.
Сяргей Дубавец. Тантамарэскі. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Менск, 2019.
Сяргей Календа. Балтыйскія шкарпэткі. Логвінаў, Вільня, 2019.
Валер Каліноўскі. Дзеці Францыі. Гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну. Беларускі кнігазбор, Мінск, 2019.
Зараслава Камінская. Калядны стол. Галіяфы, Мінск, 2019.
Давід-Алег Лісоўскі. Кніга. Барк, Гомель, 2019.
Вера Лойка. Апошні першы снег. Беларускі кнігазбор, Мінск, 2019.
Вінцэсь Мудроў. Восень у Вільні. Беларускі кнігазбор, Мінск, 2019.
Людміла Рублеўская. Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара. Звязда, Мінск, 2019.
Ганна Севярынец. Гасцініца “Бельгія”. Рэгістр, Мінск, 2019.

Абвешчаны доўгі спіс прэміі Гедройца 1

У журы Прэміі Гедройца сёлета ўвайшлі: Ала Брадзіхіна, літаратуразнаўца, выкладчыца; Наста Грышчук, літаратурны крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Вера Жыбуль, літаратуразнаўца, паэтка, перакладчыца; Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, выкладчык літаратуры; Ціхан Чарнякевіч, літаратуразнаўца, крытык.

Прызавы фонд за першае месца на сённяшні дзень складаецца з дзвюх частак: падставовыя і ўжо традыцыйныя 11 тысячаў беларускіх рублёў, а да іх – унёсак кампаніі “Каррэнсі Ком Бел” у памеры 1000 даляраў ЗША ў эквіваленце. Арганізатары заклікаюць іншых спонсараў да супрацы з Прэміяй і падтрымкі беларускіх аўтараў: можна далучыцца да фінансавання прызавога фонда за першае, другое або трэцяе месца ці нават заснаваць спецыяльны прыз для кагосьці з шорт-ліста.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Папярэднія пераможцы Прэміі: Павал Касцюкевіч, “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў, “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў, “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько, “Час збіраць косці” (2015), Макс Шчур, “Завяршыць гештальт” (2016), Зміцер Бартосік, “Быў у пана верабейка гаварушчы” (2017), Уладзімір Арлоў, “Танцы над горадам” (2018), Ілля Сін “Libido” (2019).
_______________________

Тэкст: Беларускі ПЭН-цэнтр

 

Нам важно ваше мнение
+1
0
+1
0
+1
0
+1
0
+1
0
+1
0
+1
0

Подписывайтесь и получайте первыми наши новости

Нажимая на кнопку вы даете согласие на обработку персональных данных

Смотрите также